Дапамога,
калі яна патрэбна.

Як пачаць працу, захаваць свае ідэі і наладзіць rasTOC пад сябе.

Пачніце з думкі.

Націсніце Стварыць дакумент і выберыце шаблон на бакавой панэлі. Дадавайце сцвярджэнні, размяшчайце іх на палатне і звязвайце прычыны з наступствамі.

Двойчы націсніце на вузел, каб змяніць тэкст. Для стварэння сувязяў уключыце Рэжым сувязяў. Пачніце з дрэва бягучай рэальнасці, дыяграмы вырашэння канфлікту або дрэва будучай рэальнасці, а затым адаптуйце дыяграму да сваёй задачы.

Захоўвайце працу разам з яе гісторыяй.

Выберыце Файл → Захаваць, каб стварыць дакумент .rtoc. Дыяграма і здымкі яе стану захоўваюцца ў адным файле.

Пасля захавання адкрыйце Гісторыю, каб ствараць здымкі, параўноўваць змены і вяртацца да папярэдніх станаў. Рабіце асобныя рэзервовыя копіі важных дакументаў: здымкі ўнутры файла не замяняюць рэзервовую копію самога файла.

Пераносьце ідэі ў дыяграмы і дзяліцеся імі.

Выберыце Файл → Імпарт Mermaid…, каб адкрыць дыяграму Mermaid, якая падтрымліваецца. Імпарт падтрымлівае частку сінтаксісу блок-схем; некаторыя канструкцыі можа спатрэбіцца спрасціць.

Файл → Імпарт выявы… распазнае тэкст на вашым Mac і стварае аснову для рэдагавання. Пасля імпарту праверце тэкст, вузлы і сувязі: стрэлкі могуць быць прапушчаныя або распазнаныя няправільна.

Выкарыстоўвайце Экспарт, каб падзяліцца PDF, выявай PNG або зыходным кодам Mermaid.

Наладзьце зручнае асяроддзе.

У раздзеле Налады → Асноўныя можна выбраць беларускую, англійскую або рускую мову, змяніць выгляд і паказаць або схаваць сетку палатна.

У раздзеле Налады → Новыя дакументы задаюцца прадвызначаныя шаблон, арыентацыя і памер вузлоў.

Нешта пайшло не так?

Пераканайцеся, што адкрываеце дакумент .rtoc, а не экспартаваны PDF або выяву. Калі не атрымліваецца імпартаваць файл, праверце яго фармат і паспрабуйце невялікі прыклад.

У паведамленні пра памылку ўкажыце версію rasTOC і macOS, чаканы вынік і крокі для паўтарэння праблемы. Далучайце дыяграму толькі тады, калі гатовыя падзяліцца яе змесцівам.

Патрэбна дапамога?

Пытанні, паведамленні пра памылкі і вашы ідэі.

rastoc@bialkou.com